27 лютага імяніны ў Кірыла, Георгія, Канстанціна, Міхаіла. У гэты дзень гаспадары імкнуліся ўтрымаць снег на градах. Вытоптвалі, ідучы па сонцы, вакол свайго агарода і поля ахоўнае кола. Сяляне лічылі, што глеба ў такім выпадку будзе больш урадлівай.
У даўнейшыя часы ў гэты дзень былі такія прыкметы: моцны мароз – да спякотнага лета; сонечны дзень – лета будзе цёплым, але маразы яшчэ будуць; якое надвор'е сёння, такім і жнівень будзе.