26 лютага па народным календары імяніны ў Ганны, Васіля, Веры, Уладзіміра, Яўгена, Зоі, Івана, Ірыны, Міхаіла, Мікалая, Паўла, Цімоха, Святланы. Фаціння (Святлана) у нашых продкаў лічылася заступніцай ад ліхаманак і трасцы. У даўнейшыя часы апоўдні людзі гукалі памерлых родных і блізкіх. Было прынята доўга глядзець на зорнае неба. Верылі, што ад гэтага вочы будуць зоркія.
Даўней былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень снег не растае, то вясна будзе халоднай; калі яго амаль зусім няма, то вясна будзе ранняй і вельмі цёплай; калі птушкі гучна спяваюць – гэта таксама прыкмета ранняй вясны.