аўт, 21.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 25 лютага

25.02.2022 – 12:35 | 571

25 лютага па народным календары імяніны ў Аляксея, Антона, Марыны, Яўгена. Пачынаючы ад гэтага дня, тры дні нашы продкі выстаўлялі на ранішні мароз збожжа, прызначанае для пасеву. Лічылі, што кранутае марозам насенне дае лепшы ўраджай. Сяляне выносілі на мароз таксама лён і пражу, каб мець чыстыя, роўныя і белыя ніткі і скруткі.

Былі такія прыкметы: калі 25 лютага халодна, то першы вясенні месяц будзе цёплым; калі надвор'е пахмурнае са снегам ці туманам, лета будзе дажджлівае і халоднае.