24 лютага па народным календары імяніны ў Аўласа, Гаўрылы, Змітра, Захара, Парфірыя, Усевалада. Аўласа лічылі апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень – святам каровы ці каня. У гэты дзень жывёле трэба было даваць лепшы корм, не працаваць на ёй. А вось маладых коней трэба было аб'язджаць. Каб цяляты былі сытыя і здаровыя, кожная гаспадыня павінна была ў гэты дзень спячы на вячэру для сваёй сям'і аладкі з маслам.
Даўней людзі казалі: "Прыйшоў Аўлас – хутка будзе вясна ў нас". Лічылі, што калі ў гэты дзень растаў снег, то май будзе вельмі зялёным.