пят, 31.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 23 лютага

23.02.2022 – 10:15 | 688

23 лютага па народным календары імяніны ў Прохара, Уласа, Ганны, Антона, Аркадзя, Валянціна, Васіля, Галіны, Генадзя, Германа, Рыгора, Івана, Кара, Марка, Пятра, Парфірыя, Сымона. Даўней людзі заўважалі, што ў гэты дзень ласі скідаюць рогі, бліжэй становіцца да вясны, слабеюць маразы.

У мінулым людзі заўважалі, што ў гэты дзень бываюць завеі, але ўсе прадчувалі набліжэнне перамен у надвор'і, былі такія прыказкі: "Прыйшоў Прохар ды Улас – скора вясна ў нас", "Прохар прыйшоў – вясну прывёў".