22 лютага па народным календары імяніны ў Васіля, Генадзя, Івана, Інакенція, Нічыпара, Панкрата, Пятра, Ціхана. Раней у гэты дзень наш продкі плялі лапці і падлічвалі харчовыя запасы. Да 22 лютага не заўсёды захоўвалася збожжа: "Не ўсякі Панкрат хлебам багаты". У некаторых мясцінах нашы продкі вывешвалі каля хлява, на плоце, на варотах лапці як абярэг ад нячысцікаў. Лічылі, што народжанага ў гэты дзень абыходзіць лянота.
Былі такія прыкметы: чым халаднейшы апошні тыдзень лютага, тым цяплейшым будзе сакавік, мароз на Панкрата лічыўся апошнім марозам зімы.