нядзеля, 26.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 20 лютага

20.02.2022 – 11:43 | 823

20 лютага па народным календары імяніны ў Лукі, Пархвена, Аляксандра, Аляксея і Пятра. У гэты дзень прынята было пячы пірагі з цыбуляй і не з'ядаць усё самім, а раздаваць частку жабракам – на шчасце. У некаторых мясцінах продкі гатавалі гаючае зелле з карэнняў, сабраных летам. Людзі верылі, што ў гэты дзень такім хатнім лекам даецца вялікая сіла.

Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень раптам нечакана загрыміць гром, то летам прападуць пожні; вецер з поўдня – да добрага ўраджаю.