сер, 22.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 18 лютага

18.02.2022 – 10:54 | 608

18 лютага па народным календары імяніны ў Агаты, Аляксандра, Антона, Васілісы, Макара, Міхаіла, Хвядоса. Нашы продкі называлі гэты дзень Агата-кароўніца. У многіх рэгіёнах Агату ўшаноўвалі як апякунку хатняй жывёлы. Даўней людзі лічылі, што ў гэты дзень па вуліцах бегае каровіна смерць. Таму ў хляве вывешвалі старыя лапці, змазаныя дзёгцем. Жывёле давалі асвечаныя хлеб з соллю, каб не захварэла.

Былі такія прыкметы на 18 лютага: "карову біць – малака не піць"; калі на Агату цёпла – маразоў ужо зусім не будзе; калі мароз – лета будзе спякотным і засушлівым.