17 лютага па народным календары імяніны ў Міколы (Мікола Студзёны), Аляксандра, Аляксея, Андрэя, Ганны, Аркадзя, Барыса, Васіля, Георгія, Змітра, Кацярыны, Івана, Восіпа, Кірыла, Міхаіла, Пятра, Сяргея, Юрыя, Хведара. У даўнейшыя часы рэдкі год у гэты дзень не было маразоў. Таму раней нашы продкі казалі: "На сцюдзёнага Міколу снегу наваліць гору". Людзі верылі, што Мікола апякае жывёл, ведае, дзе яны хаваюцца. Таксама нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень у дзікіх жывёл адбываюцца вяселлі.
Былі такія прыкметы: калі яловыя галіны гнуцца да зямлі – будзе мяцеліца, калі ліставы лес пацямнеў – ідзе адліга. Таксама лічылася, што на Міколу лепей не хадзіць у лес і не выпраўляцца ў далёкую дарогу.