14 лютага па народным календары імяніны ў Васіля, Давіда, Міколы, Пятра, Сымона, Трыфана, Гаўрылы, Цімоха. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень можна заклінаць грызуноў, якія шкодзяць хатнім запасам. Для гэтага з чатырох бакоў сцірты бралі па невялікім пучку каласоў, неслі ў хату, спальвалі ў печы, а попел рассыпалі па чатырох кутах у пуні.
14 лютага ў нашых продкаў былі такія прыкметы: калі неба зорнае, вясна надыдзе позна; ідзе снег – вясною будуць частыя дажджы; туманы – ідзе добрае надвор'е. Некаторыя казалі так: якое 14 лютага, такім будзе і рэшта гэтага месяца.