пан, 27.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 13 лютага

13.02.2022 – 08:20 | 595

13 лютага імяніны ў Апанаса, Віктара, Івана, Іллі, Мікіты. У некаторых раёнах Беларусі дзень лічыўся памінальным, называўся "Стрэчаньскія дзяды". У народзе лічылі, што 13 лютага – дрэнны, неспрыяльны дзень. Каб зберагчы сябе і сваю сям'ю ад бед і няшчасцяў, катэгарычна забаранялася разломваць хлеб, секчы дровы, хрысціць дзяцей, займаць і аддаваць грошы, сватацца.

У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі ноч ясная, то будзе сонечнае надвор'е, вераб'і ўцяпляюць гнёзды – ідуць маразы; вароны каркаюць гучна – будзе мяцеліца.