нядзеля, 26.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 12 лютага

12.02.2022 – 10:55 | 595

12 лютага па народным календары імяніны ў Васлія, Рыгора, Уладзіміра, Івана, Іпаліта, Пелагеі, Пятра, Сцяпана, Фёдара, Феафіла. У народзе – дзень Васіля ды Рыгора. Калі мужчыны на Магілёўшчыне дазвалялі сабе працаваць "каля двара" і "ўзяць кілішак", то жанчыны адзначалі гэты дзень строга: "Нельга жлукціць, нельга мыць бялізну, нельга прасці".

Існавалі такія прыкметы: калі дрэвы пакрыліся інеем, значыць, быць цяплу; калі зайцы наведваюцца ў сады – зіма будзе доўгай; калі мышы выбягаюць з норак на снег – ідзе цяпло.