11 лютага па народным календары імяніны ў Ігната, Гарасіма, Рамана, Змітра, Кастуся, Лявона, Лукі, Юльяна, Якуба. Гэты дзень як быццам падаваў руку пераломнаму святу зімы – Грамніцам. У народнай традыцыі лічыўся вельмі ўдалым для варажбы.
У нашых продкаў былі такія прыкметы на сёння: калі надвор'е марознае, жнівень будзе спякотным і сонечным; калі дровы ў печы кепска разгараюцца, ідзе адліга; калі дрэвы ў лесе шумяць, хутка будуць моцныя вятры.