9 лютага па народным календары імяніны ў Змітра, Яна, Пятра. Цікава, што ў нашых продкаў гэты дзень замацаваны быў за Іванам Залатавусам, а не Златавустам, як у царкоўным календары. Па легендзе Касьян абпаліў Івану Хрысціцелю вусы, таму Бог падараваў яму новыя – залатыя. Аднак у гэты дзень было кепскай прыкметай дарыць і прымаць падарункі.
У нашых продкаў былі такія прыкметы на сёння: калі аблокі плывуць супраць ветру – будзе снег; шкло ў вокнах "пяе" – хутка пацяплее; верхавіны сумётаў сталі круглыя – будзе добры ўраджай.