сер, 22.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 5 лютага

05.02.2022 – 10:57 | 645

5 лютага па народным календары імяніны ў Агаты, Клімента, Генадзя, Феакціста, Тодара, Макара, Уладзіміра, Кацярыны, Аўдоцці. У гэты дзень нашы продкі свяцілі ў цэрквах соль і хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог бараніць ад пажару, перуна і раптоўных хвароб. Таму казалі так: "Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты".

Былі такія прыкметы: шмат снегу ў полі – будзе багаты ўраджай, калі шумяць сініцы – ідуць моцныя маразы, калі вавёрка вылезла з дупла і спусцілася на зямлю – хутка пацяплее.