4 лютага па народным календары імяніны ў Цімафей, Лявонцій, Іван, Настасся, Гаўрыла, Яўхім, Язэп, Макар, Мікалай, Пётр, Якуб. Раней гэты дзень называлі "паўзімнікам", бо з гэтага часу пачыналіся лютаўскія мяцеліцы.
Нашы продкі ў гэты дзень прыслухоўваліся: гудуць пчолы ў вуллях ледзь чутна, значыць пераносяць зіму лёгка; неспакойнае гудзенне кажа аб праблемах у пчалінай сям'і. Чым больш у гэты дзень выпадзе снегу, тым большы ўраджай збожжавых.