2 лютага па народным календары імяніны ў Яўхіма, Лаўрына, Іны, Рымы, Сымона, Захара, Паўла, Лаўрэнція. Нашы продкі лічылі, што якое сёння надвор'е, такім яно будзе і на Масленіцу. Казалі так: "Калі на Яўхіма сонечна ў поўдзень, то гэтак будзе да ранняй вясны. Калі завіруха, то на ўсю Масленіцу".
У некаторых мясцінах былі і такія прыкметы: калі котка сёння пол шкрабе, то будзе мяцеліца; калі сёння будуць дзьмуць моцныя вятры, то ўвесь год будзе ветраным; сонечнае надвор'е прадказвае раннюю вясну.