31 студзеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Апанаса, Уладзіміра, Змітра, Яўгена, Ямелі, Ахрэма, Іларыёна, Кірыла, Ксеніі, Максіма, Марыі, Міхаіла, Мікалая і Сяргея. У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень лічыўся гусіным святам. З гэтага дня пачыналі карміць гусей зернем. У Магілёўскай вобласці гэты дзень азначаў палову зімы.
Некаторыя людзі лічылі, што ў гэты дзень нячысцікі асабліва злосныя, таму іх адганялі ад хат малітвамі.
Былі такія прыкметы: калі мяцеліца ў гэты дзень, то выведзецца багата гусянят; калі на дварэ завіруха – ранняй вясны не будзе; калі ясна, то ранняя вясна будзе; калі вады заўважна паменела ў рацэ ці ў возеры, то лета будзе сухім.