29 студзеня па народным календары імяніны ў Пятра, Івана і Максіма. 29 студзеня. Лічылася, што ў гэты дзень нараджаюцца добрыя гаспадары. Нашы продкі называлі гэты дзень "Пётр-паўкорм" – стараліся, каб да гэтага дня запасаў на зіму заставалася не меней за палову.
Былі такія прыкметы: калі з 28 на 29 студзеня ноч зорная – да ўраджаю ільну; туман раніцай – надвор'е будзе ясным; калі вецер з Поўначы – ідуць маразы; калі дзень марозны – лета будзе спякотным.