28 студзеня па народным календары імяніны ў Веніяміна, Гаўрылы, Гарасіма, Алены, Івана, Міхала, Паўла, Прохара. Дзень лічыўся нешчаслівым, таму з раніцы ад "няпрошаных гасцей" абмывалі дзверы святой або адмыслова загаворанай вадой.
Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, лета будзе дажджлівым; калі сініцы раніцай ціўкаюць пад акном, шукаюць сховішча – неўзабаве ўдараць моцныя маразы, пачнецца завіруха.