27 студзеня па народным календары імяніны ў Адама, Андруся, Арыстарха, Давіда, Макара, Марка, Ніны, Агніі, Прокла, Савы, Сяргея, Сцяпана. У гэты дзень вельмі пільна даглядалі скаціну. Асаблівую пашану выказвалі каровам, бо яны лічыліся карміцелькамі сям'і. Верылі, што малако каровы ў гэты дзень валодае цудадзейнымі ўласцівасцямі – вылечвае ад хвароб, укусаў змяі, апёкаў і нават ад удараў маланкі.
У нашых продкаў на гэты дзень былі такія прыкметы: белыя аблокі на небе – хутка будзе халодна; шэрань на галінах дрэў – хутка пацяплее; калі пеўні крычаць з раніцы – хутка адступяць халады.