сер, 22.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 25 студзеня

25.01.2022 – 09:57 | 639

25 студзеня па народным календары імяніны ў Таццяны, Макара, Пахома, Пятра, Савы. Існаваў такі звычай: жанчыны звівалі клубкі пражы як мага тужэй, каб качаны капусты ўрадзіліся тугімі і буйнымі. У народзе лічылася, што жанчына, якая нарадзілася ў гэты дзень, будзе добрай гаспадыняй.

Раней гэты дзень нёс такія прагнозы: снег ідзе – на дажджы ўлетку; з раніцы сонейка выгляне – на ранні прылёт птушак; вельмі цёпла – будзе сухое лета; мароз і сонца – чакаем добры ўраджай.