24 студзеня па народным календары імяніны ў Віталя, Уладзіміра, Міхаіла, Міколы, Сцяпана, Фядоса. Людзі называлі гэты дзень "вясняк" і "худасей". Калі трымаецца суровая зіма, гэта прыкмета цяжкай вясны. Залішне мяккае надвор'е ў гэты дзень – таксама не прадказвала ніякай карысці. "Калі ў студзені – сакавік, бойся ў сакавіку студзеня".
У некаторых мясцінах лічылі, што ў гэты дзень нельга нічога выносіць з хаты, а таксама пазычаць грошы. Таксама людзі казалі, то калі 24 студзеня моцныя маразы – гэта нячыстая сіла помсціць за тое, што яе на Каляды з хат выганялі.