7 студзеня – першы дзень Каляд. Пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, насілі "звязду", паказвалі батлейку. Спыняліся ля кожнага двара, спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен, выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі. За гэта атрымлівалі пачастункі (сала, каўбасу), а таксама грошы.
Добры вечар, пане гаспадару, ой, Каляда, ой, Каляда!Харошыя маеш ты сыночкі, ой, Каляда, ой, Каляда!Ой, што ж яны ў цябе робяць? ой, Каляда, ой, Каляда!У святлічцы золата важаць, ой, Каляда, ой, Каляда!Наважылі трыццаць пудоў і чатыры, ой, Каляда, ой, Каляда!Тыя трыццаць пану гаспадару аддалі, ой, Каляда, ой, Каляда!А тыя чатыры нам, каляднічкам і калядзе, ой, Каляда, ой, Каляда!
На Каляды праводзілі ігрышчы: "вадзілі казу, "жанілі Цярэшку", "пяклі ката", гулялі ў "Яшчура" і іншае.
Нашы продкі верылі, што на Каляду нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог-сын.
На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць крывога і колападобнага, ні сячы сякераю (напрыклад, ставіць агароджы, пячы абаранкі, рабіць закруткі для саней), іначай, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з'явіцца на свет, абавязкова народзяцца пакалечаныя.
Была прыкмета: той, хто першы паглядзіць на лес у гэтую раніцу, летам будзе лепш за ўсіх збіраць грыбы.