6 студзеня – Пярэдадне Каляд. У гэты дзень за сталом варажылі, выцягваючы з-пад абруса сцябліны пакладзенага папярэдне сена. Доўгая сяннінка паказвала на высокі лён улетку.
Густыя зоркі на небе сведчылі пра вялікі ўраджай хлеба, грыбоў, добры прыплод хатняй жывёлы. Завіруха надавала ўпэўненасці, што добра будуць раіцца пчолы. Калі дарога чарнела праз адлігу – лета будзе багатым на чорнае зерне (грэчку).