2 студзеня па народным календары імяніны ў Антона і Івана. У гэты дзень, па народным павер'і, трэба было трэсці дрэвы, каб ураджай добры быў. Нашы продкі лічылі, што надвор'е 2 студзеня прадказвала надвор'е на жнівень.
У некаторых мясцінах лічылася, што ў гэты дзень нельга прасці – не прывядзе да дабра.