30 снежня па народным календары імяніны ў Агея і Феафаніі. Нашы продкі ў даўнія часы мелі такую прыкмету: калі ў гэты дзень моцны мароз, то ён прастаіць да Вадохрышча (Хрышчэнне, 19 студзеня). Таксама народ лічыў: які Агей, такі і красавік будзе.
У некаторых мясцінах верылі, што ў гэты дзень нельга цалаваць немаўлят, калі яны спяць, бо могуць захварэць.