25 снежня па народным календары – Спірыдон Сонцаварот. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень адбывалася сімвалічнае нараджэнне новага дня і новага года. У даўнейшыя часы людзі казалі: "Пасля сонцавароту хоць на курыны крок, ды прыбудзе дзень". Існаваў звычай з гэтага дня ў гонар сонца адкладаць па адным палене дроў. Калі збіралася 12 пален, імі тапілі печ на Святы вечар – 6 студзеня.
На Спірыдона гаспадыні прыкормлівалі грэчкай курэй, каб яны лепш несліся. 25 снежня забаранялася працаваць.