Па народным календары 24 снежня імяніны ў Нікана і Данілы. Звычайна ў Ніканаў дзень распальвалі вогнішчы, бо хацелі праславіць сонца. Але без асаблівай неабходнасці з дому не выходзілі і спаць клаліся крыху раней.
У каталікоў – Посная куцця. Пачатак Каляд. Дзяўчаты варажылі пра замужжа. Насілі з песнямі "звязду". "Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі", "Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі".