23 снежня па народным календары – імяніны ў Міная, Фамы, Івана Сцяпана (Стэфана) і Ангеліны. На гэты дзень у нашых продкаў была такая прыкмета: калі сарокі лётаюць побач з хатамі або лезуць пад страху – чакай завіруху.
У некаторых мясцінах людзі стараліся шчыльна зачыняць вокны і дзверы ў хатах – лічылася, што нячыстая сіла ў гэты дзень шукае магчымасць пралезці з вуліцы ў жытло.