22 снежня па народным календары – Ганна Зімовая. Лічылася, што ў гэты дзень сонца памірае, а 25 снежня, калі дзень пачынае павялічвацца, яно нараджаецца зноў. У некаторых рэгіёнах Беларусі выконвалі абрад "пераварочвання": абыходзілі хлявы, каб кожную жывёліну павярнуць галавой да выхаду, пераварочвалі кожную рэч у пунях і свірнах, перамешвалі зерне. Каб перавярнуць сваю гаспадарку на новы год – "на лета і да росту".
З астранамічнага пункту гледжання 21 і 22 снежня – дні зімовага сонцастаяння, калі ноч самая доўгая ў годзе.