Віфлеемскі агонь прывезлі ў Гродна каталіцкія скаўты праз Польшчу. Ён лічацца знакам Ісуса Хрыста, які асвятляе чалавечае жыццё. Пасля святочнай службы сімвал пачаў сваё падарожжа па Беларусі – яго перададуць у іншыя храмы нашай краіны.
"Нясіце гэтае святло, але адначасова самі будзьце святлом. Няхай іншыя, бачачы вашы паводзіны, бачаць радасць ад прабывання з Ісусам", – звярнуўся да тых, хто будзе дастаўляць Віфліемскі агонь па беларускіх касцёлах, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Штогод агонь перадаецца з рук у рукі з Віфлеема, з пячоры, дзе болей за 2000 гадоў таму назад нарадзіўся Ісус Хрыстос. Традыцыя бярэ пачатак у 1986 годзе. З таго часу напярэдадні Калядаў агонь нясуць каталіцкія скаўты праз краіны і кантыненты.