пят, 26.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Прачытайце беларускую казку – атрымайце прыз. У дзіцячым інтэрнэт-конкурсе можна выйграць электронную кнігу або гадзіннік

17.05.2021 – 19:13 | 302

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі "Белдзяржстрах" і Мінскага гадзіннікавага завода "Луч".

Як удзельнічаць?

1. Абярыце любімую беларускую народную казку.

2. Здыміце відэаролік, у якім Вы расказваеце (па-беларуску!) гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент.

3. Загрузіце відэаролік да 25 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021, #казка2021, #belarusiantails2021.

Увага! Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурса.

Да 27 мая экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў. Падчас форума даследчыкаў казкі будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды ад партнёраў.

Крытэрыі ацэнкі казкі:

  • казка павінна прагучаць па-беларуску;
  • выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць!

Акрамя дзіцячага конкурсу казкі ў межах форуму запланавана навуковая канферэнцыя, майстар-клас па выцінанцы, выступленні казачнікаў старэйшага пакалення.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, па тэл.: 8(017) 2701803 або на электронны адрас [email protected].

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email