нядзеля, 22.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Лясное бортніцтва Беларусі прызналі нематэрыяльнай культурнай спадчынай UNESCO

19.12.2020 – 22:45 | 225

Беларуска-польскую намінацыю "Культура ляснога бортніцтва" ўключылі ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Такое рашэнне прынялі па пасяджэнні ЮНЕСКА.

Два пчеловода занимаются пчелами.

Бортніцтва – старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах – борцях. Развілося з дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова на стадыі збіральніцтва, а пазней свядома падчас паляванне на мёд знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў, знішчаў агнём пчол і забіраў мёд.

У ХVI–XVIII стст. у беларусіх гарадах і мястэчках дзейнічалі брацтвы і цэхі бортнікаў з шырокімі правамі самакіравання.

Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёну ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў яшчэ ў 2017 годзе.

Лясное бортніцтва – чацвёрты беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Таксама ў пералік уваходзяць:

  • народны абрад "Калядныя Цары";
  • веснавы абрад "Юраўскі карагод";
  • Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст).

Таксама чатыры элементы знаходзяцца ў Спісе сусветнай спадчыны UNESCO – гэта Белавежская пушча, замкавы комплекс у Міры, палацавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы, а таксама геадэзічная дуга Струве.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email