У Беларусі на раніцу 25 красавіка каранавірус дыягнаставалі ў 9 590 чалавек. З іх выздаравелі 1 573, памерлі 67. Праведзена 139 295 тэстаў – паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць новых заражэнняў склала 817, паправілася – 453 чалавекі, загінула – 4.
Колькі людзей заразілася і памерла ў Магілёўскай вобласці на сёння невядома. Дзень таму паведамлялася, што ў нашым рэгіёне COVID-19 пацвердзілі ў 396 грамадзян.
Што ў суседзяў?
У Расіі каранавірус знайшлі ў 68 622 чалавекі, памерлі – 615. Ва Украіне – 8 125 / 201, у Польшчы – 11 067 / 499, у Літве – 1 426 / 41, у Латвіі – 804 / 12.
У свеце новай інфекцыяй заразіліся болей за 2,8 мільёна чалавек, болей за 197 тысяч памерлі, паправіліся болей за 795 тысяч. Па-ранейшаму найбольшая колькасць захворванняў – у ЗША, Гішпаніі і Італіі, а смерцяў – у Італіі, Гішпаніі і Францыі. А вось тройка краін, дзе найбольш выздаравела, змянілася. Суткі назад гэты былі Германія, Іспанія і Кітай, сёння – ужо Германія, ЗША і Гішпанія.