Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў на служэнне ў Магілёўскі дэканат ксяндза Міхала Бубена. Ён стаў настаяцелем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе – перадае сайт mohylev-katolik.by.
27 кастрычніка вернікі прывіталі свайго новага пробашча. Ва ўрачыстым служэнні ўдзельнічалі біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі, адказны за епархіяльныя праекты ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч, дэкан Магілёўскага дэканату ксёндз Віталій Маргуноў, настаяцель парафіі ў Крычаве ксёндз Павел Адамовіч, які апекаваўся Мсціслаўскай парафіяй у апошні час, і іншыя госці з Магілеўскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Пры ўваходзе ў святыню біскуп Яшэўскі акрапіў сабраных вернікаў асвячонаю вадою, пасля чаго прамовіў прывітальнае слова, у якім нагадаў прысутным складаную гісторыю мсціслаўскай парафіі.
Перад пачаткам урачыстай святой Імшы ксёндз Міхал прамовіў вызнанне веры і даў прысягу вернасці. Пасля абрадаў увядзення пробашча распачалася Эўхарыстыя.
Глядзіце па тэме:
► У Горкі з'ехаліся каталікі з розных куткоў Беларусі – фота