У суботу 20 верасня горацкія каталікі адзначылі свята іконы Маці Божай Бялыніцкай, у гонар якой названа мясцовая парафія. Да ўрачыстасцяў далучыліся святары і вернікі з розных куткоў Магілёўскай вобласці, а таксама з Мінску, Оршы, Віцебску і іншых мясцін.
Святую Імшу ўзначаліў Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці.
У сваіх малітвах прысутныя папрасілі заступніцтва Багародзіцы, а таксама аб адраджэнні веры і вернасці Евангеллю ды Хрыстоваму Крыжу.