нядзеля, 22.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Як выглядае літаратурны музей Максіма Гарэцкага ў Мсціслаўскім раёне прама зараз – фота

17.08.2019 – 17:42 | 1380

У вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна працягвае працаваць літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Драўляны будынак стаіць на тым самым месцы, дзе некалі была хата, у якой нарадзіўся класік беларускай літаратуры. У 2017 годзе чыноўнікі загаварылі пра тое, што перанясуць музей з вёскі ў горад Мсціслаў, на што патрэбна 40 тысяч рублёў. Супраць гэтай ініцыятывы выказалася грамадскасць, у тым ліку пляменнік пісьменніка Радзім Гарэцкі. Як бачым, музей працуе ўсё яшчэ па старым адрасе.

Максім Гарэцкі – беларускі Рэмарк, пачынальнік ваеннай дакументалістыкі ў беларускай прозе. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую і польскую мовы. Скончыў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Быў загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Незаконна арыштаваны і расстраляны ў 1938 годзе.

Максім Гарэцкі – аўтар аповесці "Дзве душы", дакументальна-мастацкіх запісак "На імперыялістычнай вайне", раманаў "Віленскія камунары" і "Камароўская хроніка". Напісаў першую "Гісторыю беларускай літаратуры". Разам з братам Гаўрылам Гарэцкім склаў адзін з першых руска-беларускіх слоўнікаў.

Фота: Алег Дзьячкоў

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email