суб, 2.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

За беларускія словы будуць раздаваць цукеркі

20.02.2014 – 00:10 | 1723

Каб атрымаць падарунак, трэба сустрэць валанцёра і запісаць у ягоны сшытак любімае слова на беларускай мове.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Фота: vk.com/litbel.

У Магілёве валанцёраў можна сустрэць 21 лютага з 12:00 да 17:00 на Ленінскай і Першамайскай вуліцах, а таксама на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра.

Жадаючыя стаць валанцёрамі, могуць звяртацца ў групу акцыі Вконтакте або па тэлефоне +375 (29) 823-03-37 (Сяргей). Кожны валанцёр атрымае набор цукерак у падарунак.

Акцыя прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

У суботу, 22 лютага акцыя працягнецца – у Палацы культуры вобласці пройдзе ўсебеларуская дыктоўка і пяцібор'е. Пачатак у 13:00. У гэтым годзе дыктоўку магілёўцы будуць пісаць па тэксту класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага з яго твору "На імперыялістычнай вайне". Скончыцца мерапрыемства канцэртам і беларускай дыскатэкай (глядзець праграму).

gorad.by

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email