пят, 19.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Цяпер ясна, што будзе на месцы разбуранага дома Максіма Гарэцкага – фота

15.04.2019 – 16:19 | 1697

Ні памятнага знака, ні іншай згадкі – вось што мы маем пасля разбурэння ў 2012 годзе дома, у якім жыў Максім Гарэцкі. Двухпавярховы будынак, які па праву лічыўся сапраўдным помнікам драўлянага дойлідства, месціўся ля хімічнага корпуса акадэміі ў Горках. На апошнім суботніку гэта месца шчыльна засадзілі маладымі дрэвамі.

На ўсю Беларусь гэта быў адзіны захаваны да нашага часу дом, у якім жыў Максім Гарэцкі. Мясцовыя чыноўнікі прынялі рашэнне знесці будынак падчас падрыхтоўкі горада да "Дажынак". Супраць гэтага выступілі сваякі пісьменніка і некалькі сотняў мясцовых жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад адпаведным зваротам. Міністэрства культуры таксама рэкамендавала мясцовым уладам захаваць дом і зрабіць у ім мемарыяльную кватэру пісьменніка.

Максім Гарэцкі – класік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне. Вучыўся ў Горках, а потым працаваў загадчыкам кафедры ў нашай акадэміі. Пісьменнік стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій і быў расстраляны ў 1938 годзе.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email