аўт, 17.09.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Магілёве хутка пройдзе "Анімаёўка-2024". Што цікавага будзе на фестывалі і дзе браць білеты?

17.09.2024 – 11:43 | 8

У Магілёве з 25 па 27 верасня пройдзе XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024".

Гэты фестываль – сапраўднае свята анімацыі для дзяцей і дарослых.

На фестывалі запланаваны:

  • конкурс анімацыйных фільмаў,
  • конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці,
  • конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Для ўдзелу ў фестывалі заяўлена 317 фільмаў з 47 краін свету (з іх: у конкурс анімацыйных фільмаў – 248 фільмаў, у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці – 69 фільмаў). Упершыню ў конкурсах фестывалю бяруць удзел такія краіны, як В'етнам, Трынідад і Табага.

У гэтым годзе ў конкурс анімацыйных фільмаў дабаўлена намінацыя "Лепшы анімацыйны серыял". У конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці заяўлены 132 работы з Беларусі.

Для гледачоў будуць арганізаваны кінапаказы конкурсных і пазаконкурсных праграм, творчыя сустрэчы са стваральнікамі анімацыйных фільмаў, майстар-класы, выставы дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Білеты на фестывальныя мерапрыемствы можна набыць на сайце mogilevkino.by і ў касах кінатэатраў.

Ідэя правядзення Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" належыць рэжысёру-аніматару кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. Першы фестываль быў праведзены ў маі 1998 г у Мінску. У верасні таго ж года па ініцыятыве генеральнага дырэктара "Магілёўаблкінавідэапракату" Андрэя Бычкова правядзенне фестывалю "Анімаёўка" арганізавалі ў Магілёве. З таго часу Магілёў штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю анімацыйных фільмаў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email