"Тут росы бялей…" – так называецца новы зборнік твораў паэткі з Горак Лідзіі Мініч. Прэзентацыя кнігі адбылася ў сераду 17 кастрычніка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Паэтычны зборнік прысвечаны роднаму краю – Горацкай зямлі.
Лідзіі Мініч (Андрэева) – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, народнага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова", лаўрэатка і пераможца міжнародных пісьменніцкіх конкурсаў, аўтарка дзесяці зборнікаў твораў.
На прэзентацыю сабраліся сябры, калегі, а таксама людзі, якія дапамаглі выдаць кнігу.