У суботу 2 чэрвеня на гарадскім стадыёне ў Горках адбудзецца матч 7 туру Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Супернікамі нашых спартоўцаў будзе клуб з Клецка.
Пачатак сустрэчы: 16:00.
Пасля мінулай гульні Горкі знаходзяцца на 12 радку турнірнай табліцы, а госці вышэй – на 11. Але ў іх за плячыма на адну гульню болей.
У другой лізе сёлета – 15 каманд. Тройка лідараў на сёння – "Рух" (Брэст), "Спутнік" (Рэчыца) і "Крумкачы" (Мінск).
Поўны расклад чэмпіянату глядзіце тут.