пан, 28.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

1 лютага ў Горках – творчы вечар Лідзіі Андрэевай. Уваход вольны

29.01.2020 – 11:35 | 264

У суботу 1 лютага ў Дзіцячай школе мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства (вул.Куйбышава, 13) адбудзецца творчы вечар паэткі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і народнага літаратурнага аб'яднання "Роднае слова" Лідзіі Анрэевай пад назвай "Пакуль жыву, дабро нясу..."

Пачатак а 12 гадзіне. Уваход вольны.

Лідзія Мініч (Андрэева) 22 студзеня адзначыла свой 80-гадовы юбілей. Яна аўтар ужо дванаццаці паэтычных зборнікаў: "Спешу сказать…", "Жыватворная крыніца", "Мая сям’я ад А да Я", "Споведзь", "На хвалях вечнасці", "І боль, і мары, і любоў", "У сваім краі, як у раі", "Цвіла каліна…", "Ніці", "Тут росы бялей…", "Атожылкі", "Сугучнасць душ... Сугучнасць слоў..."

Пераважная большасць твораў Лідзія Андрэева піша на роднай мове, робячы ўнёсак у развіццё сучаснай беларускай літаратуры.

Глядзіце па тэме:

► Пра Горацкі край выйшаў цэлы паэтычны зборнік

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email