сер, 7.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

У Магілёве з'явілася лесвіца-вышыванка. Хочаце такую ў Горках?

06.07.2018 – 17:52 | 645

Лесвіцу ў Магілёве, якая вядзе да гарадскога пляжа ў Падніколле, упрыгожылі беларускім арнаментам. На гэта сышоў месяц працы і 20 літраў фарбы. 

Над малюнкам працавалі Вольга Раманенка і Марыя Сапёрава, якім дапамагалі валанцёры і выпускнікі Школы гарадскіх ініцыятыў "Цяпліца".

Фарбу для лесвіцы дало магілёўскае прадстаўніцтва Caparol.

Антон Валодзька, фота: vk.com/mogilev_creative