ФК "Горкі" прайграў ФК "Нёман-Агра" з лікам 3:2 у гэтую нядзелю 24 чэрвеня. Матч прайшоў у Стоўбцах у межах дзясятага туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. У выніку сустрэчы "Горкі" сышлі з 12 месца ў турнірай табліцы на 13.
Аўтарамі галоў у нашай камандзе сталі Раман Пыцькоў і Яўген Латышоў.
Наступная гульня горацкага клубу адбудзецца ў суботу 30 чэрвеня дома на гарадскім стадыёне. Супернікі – спартоўцы з Узды. Іх каманда ўваходзіць у пяцёрку наймацнейшых у гэтым чэмпіянаце.