"Няхай бласлаўляе цябе Пан і аберагае! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой позірк і адорыць супакоем". (Ліч 6, 24-26)
Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Словамі бласлаўлення са старазапаветнай Кнігі Лічбаў хачу распачаць мае сёлетнія велікодныя віншаванні.
У даверлівай малітве прашу, каб Уваскрослы Хрыстус абудзіў у нас тое, што яшчэ спіць, ажывіў тое, што ў нас памерла.
Няхай святло Яго слова вядзе нас праз жыццё да вечнасці.
Жадаю, каб любоў, якая плыве са святаў Уваскрасення Пана, стала для нас усіх крыніцай веры, моцы, надзеі i спадарожнічала ў кожную хвіліну зямнога жыцця.
Радасці, ветлівасці i шчырасці! Шчодрых Божых дароў!
Х Р Ы С Т У С У В А С К Р О С !