Каля дзясятай гадзіны раніцы 25 сакавіка грамадскія актывісты павіншавалі наведвальнікаў цэнтральнага рынку ў Горках з Днём Волі і 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі. А пасля адзначылі гэтую дату на магіле Войцеха Дамарацкага.
Апоўдні тыя, каму не абыякава гэтая дата, прынеслі кветкі да помніка Войцэху Дамарацкаму ў дэндрапарк БДСГА. Гэты герой, удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, загінуў у свае 23 гады за нашу і вашу свабоду. Памінальны мітынг на яго магіле доўжыўся амаль гадзіну.