Падпісацца на першы квартал 2014 года можна ўжо зараз. Аднак мясцовым чытачам трэба быць гатовымі да таго, што іх любімыя газеты падаражэлі.
Назва выдання | Рэгіён | Кошт падпіскі на месяц | Кошт падпіскі на квартал | Кошт падпіскі на паўгады |
---|---|---|---|---|
"Горацкі веснік" | Горкі | 22 500 | 67 500 | 135 000 |
"Региональные ведомости" | Горкі | 23 000 | 69 000 | 138 000 |
"Савецкая вёска" | Дрыбін | 20 000 | 60 000 | 120 000 |
"Святло кастрычніка" | Мсціслаў | 19 200 | 57 600 | 115 200 |
"УзГорак" | Горкі, Дрыбін і Мсціслаў | 6 250 | 18 750 | 37 500 |
У новым годзе найбольш дарагой газетай рэгіёну (Горкі-Дрыбін-Мсціслаў) будзе прыватнае выданне "Региональные ведомости". Яно аказалася крыху даражэйшым за "Горацкі веснік".
Самай даступнай для падпісчыкаў - незалежны абласны штотыднёвік "УзГорак". Аднак "УзГорак" у адрозненні ад "рэгіяналкі" выходзіць на 8 старонках, а не на 16. У адрозненні ад астатніх выданняў - раз на тыдзень, а не двойчы.