У гэты дзень у 1833 годзе нарадзіўся Іван Сцебут, вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі, выпускнік і прафесар Горы-Горацкага земляробчага інстытута. У 1959 годзе ў яго гонар устаноўлены бюст на тэрыторыі БСГА. Яго імем названа адна з вуліц Горак.